3 ліпеня, Мінск /Аляксандр Сухаверхі - БЕЛТА/. Больш за 350 тыс. чалавек сталі ўдзельнікамі і гледачамі парада войскаў Мінскага гарнізона і масавага творчага паказу ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся сёння каля стэлы "Мінск - горад-герой", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МУС Беларусі.
Адметнасцю парада сёлета стаў удзел у ім самай магутнай зброі беларускай арміі - рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз". У парадным страі перад мінчанамі і гасцямі сталіцы прайшлі 18 пешых парадных разлікаў - гэта амаль 3,1 тыс. чалавек, 14 разлікаў ваеннай тэхнікі - каля 130 адзінак. Працягласць калоны тэхнікі склала больш за кіламетр. У авіяцыйнай састаўной частцы парада ўдзельнічала 45 паветраных суднаў у складзе 10 парадных разлікаў.
Не менш відовішчным стаў і творчы паказ.
У МУС адзначылі, што парушэнняў грамадскага парадку ў час гэтых мерапрыемстваў зарэгістравана не было.