11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 500 журналістаў акрэдытаваны ў Мінску для асвятлення сустрэчы кіраўнікоў "нармандскай чацвёркі" (Украіны, Расіі, Германіі і Францыі), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
У прыватнасці, для асвятлення сустрэчы акрэдытаваны прадстаўнікі вядучых сусветных СМІ з Расіі, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Кубы. Маючае адбыцца мерапрыемства будуць асвятляць журналісты з Украіны, Японіі, Чэхіі, Польшчы, Катара, Нідэрландаў, Іспаніі, Грузіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Італіі.
Прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін, Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель маюць намер абмеркаваць прапановы наконт плана ўрэгулявання ўкраінскага крызісу. На думку экспертаў, гэта сустрэча можа стаць кульмінацыяй напружаных шматбаковых намаганняў у пошуку вырашэння сітуацыі ва Украіне.