7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2016" адкрываецца сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2016" праходзіць у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня з 7 па 11 чэрвеня. Экспазіцыя выстаўкі размяшчаецца на пляцоўцы аэрапорта "Мінск-1", яе плошча складае 31 271 кв.м. Удзел у "Белагра-2016" прымаюць 535 кампаній з 23 краін: Беларусі, Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Кітая, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Славакіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Эстоніі.
Свой удзел у выстаўцы пацвердзілі 23 афіцыйныя замежныя дэлегацыі, у тым ліку кіраўнікі і прадстаўнікі міністэрстваў сельскай гаспадаркі Расіі, Венгрыі, Грузіі, Манголіі, Польшчы, Шры-Ланкі, Японіі іншых краін.
Калектыўныя экспазіцыі прадставяць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, канцэрн "Белнафтахім", канцэрн "Беллегпрам", канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, іншыя міністэрствы і ведамствы, а таксама прыватны сектар і фермерскія гаспадаркі.
Плануецца наведванне выстаўкі "Белагра-2016" удзельнікамі III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Адначасова з "Белагра" пройдуць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт", Прадмаш. Холад. Упак" і "Харчовая індустрыя".
У 2015 годзе ўдзельнікамі выстаўкі "Белагра" сталі кампаніі з 23 краін свету. Выстаўку наведалі 23 афіцыйныя дэлегацыі, у тым ліку кіраўнікі і прадстаўнікі міністэрстваў сельскай гаспадаркі Расіі, Украіны, Манголіі, Шры-Ланкі, Намібіі, ПАР, Японіі, Нідэрландаў, Ірландыі, Літвы, Грузіі, Казахстана і іншых краін. Колькасць наведвальнікаў перасягнула 50 тыс. чалавек.