1 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне нумар 114рп "Аб выдзяленні грашовых сродкаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" ў жніўні гэтага года 32 дзяцей з Японіі. У праграму іх знаходжання ўключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі, экскурсіі, культурныя мерапрыемствы, медыцынскае абследаванне.
Адпачынак у Беларусі для дзяцей з пацярпелых ад стыхійных бедстваў у 2011 годзе раёнаў Японіі арганізуецца штогод, пачынаючы з 2012 года.
Рэалізацыя праекта садзейнічае развіццю супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Японіяй, а таксама знаёмству дзяцей з Японіі з гісторыяй і культурай нашай краіны.