29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 2 млн 845 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш як 2 млн 178 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 267,7 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 228,8 тыс., Гомельскай - больш за 398,4 тыс., Гродзенскай - больш за 258,1 тыс., Мінску - больш за 440,3 тыс., Мінскай вобласці - больш за 263,4 тыс., Магілёўскай - больш за 264,7 тыс.
Таксама паведамляецца, што звыш 56,4 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.