27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым даў магчымасць прыцягнуць у Беларусь большую колькасць замежных турыстаў. Такое меркаванне выказала журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік аддзела маркетынгу і якасці турпаслуг Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ганна Муха, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Каля 30 тыс. іншаземцаў з моманту дзеяння ўказа кіраўніка дзяржавы аб бязвізавым рэжыме скарысталіся магчымасцю наведаць Беларусь. Асноўнымі напрамкамі з'яўляюцца спартыўны турызм і сфера культуры", - адзначыла Ганна Муха.
Бязвізавы рэжым выкарысталі многія балельшчыкі на розных буйных міжнародных спартыўных спаборніцтвах, якія прайшлі ўжо на тэрыторыі Беларусі: маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па фехтаванні, чэмпіянаце свету па паўэрліфтынгу, Кубку Еўропы ў бегу на 10 000 м.