Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Лют 2018

Біятланісты Францыі выйгралі змешаную эстафету АГ-2018, беларусы занялі 5-е месца

20 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Біятланісты Францыі сталі алімпійскімі чэмпіёнамі ў змешанай эстафеце. Каманда Беларусі заняла 5-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу ўсёй сённяшняй гонкі беларусы былі ў ліку прэтэндэнтаў на ўзнагароды. Пасля двух жаночых этапаў па 6 км Беларусь займала 3-е месца. Першай на лыжню выйшла Надзея Скардзіна, якая на двух агнявых рубяжах адстралялася без промахаў і перадала эстафету Дар'і Домрачавай восьмай. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка страляла без промахаў і скараціла адставанне ад лідараў да 30 секунд.

Сяргей Бачарнікаў, які прыняў эстафету, свой этап працягласцю 7,5 км прайшоў вельмі хутка, але двойчы прамахнуўся пры стральбе стоячы, выкарыстаўшы дадатковыя патроны. Бачарнікаў завяршыў свой этап пятым. А фінішор беларускай каманды Уладзімір Чапелін вельмі стараўся, але не змог дацягнуцца да прызавой тройкі, заняўшы 5-е месца.

Другімі ў сённяшняй змешанай эстафетнай гонцы фінішавалі біятланісты Нарвегіі, трэцімі былі італьянцы.

На цяперашняй Алімпіядзе ў актыве беларускай біятлоннай каманды серабро Дар'і Домрачавай, якая заняла другое месца ў мас-старце.

Біятланісты разыграюць яшчэ два камплекты алімпійскіх узнагарод - 22 лютага адбудзецца жаночая эстафетная гонка 4х6,5 км, 23 лютага пройдзе мужчынская эстафета 4х7,5 км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі