1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачанне-2016", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Як растлумачылі ў Белтэлерадыёкампаніі, 1 снежня завяршылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура "Еўрабачанне-2016". "У выніку двух дзён праслухоўвання эксперты выбралі 10 фіналістаў", - паведамілі там.
"На фінішную прамую папулярнага праекта выйшлі: Аляксандр Іваноў, Валерыя Садоўская, Анастасія Малашкевіч, група NAVI, Аляксей Грос, Кірыл Ермакоў, група "Радыёхваля", Саша Захарык, NAPOLI, група THE EM", - расказалі ў Белтэлерадыёкампаніі.
Там дадалі, што ўпершыню пераможца нацыянальнага адбору вызначаць гледачы пры дапамозе тэлефоннага і СМС-галасавання ў час трансляцыі фінальнага шоу, якое адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2016 года і пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры.
Пераможца праекта становіцца афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", які на гэты раз пройдзе ў Швецыі.