1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ. Мерапрыемства пройдзе ў пашыраным фармаце пад назвай "Вялікая размова з Прэзідэнтам".
БЕЛТА прапануе задаць сваё пытанне Прэзідэнту праз анлайн-сэрвіс на сайце www.belta.by і ў акаўнтах агенцтва ў сацсетках. Як чакаецца, Аляксандр Лукашэнка дасць адказы на найбольш цікавыя і актуальныя з іх.
Анлайн-сэрвіс для адпраўкі пытанняў будзе даступны кругласутачна аж да пачатку мерапрыемства.