4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы сталі ўладальнікамі пяці ўзнагарод юніёрскага турніру па настольным тэнісе Zegin Open у Паўночнай Македоніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У горадзе Берава залатыя медалі заваявалі Нікан Шутаў, Лізавета Цімашкова і Яна Жадзько. Акрамя таго, у актыве Лізаветы і Яны бронзавыя ўзнагароды.
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за сотню спартсменаў з дзесяці краін: Беларусі, Паўночнай Македоніі, Босніі і Герцагавіны, Сербіі, Аргенціны, Албаніі, Балгарыі, Грэцыі, Польшчы, Косава.