20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская пара Ягор Болдыш і Паліна Мінеева заваявалі сярэбраны медаль на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы па танцавальным спорце па праграме Standart, што завяршыўся ў Цімішаары (Румынія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У фінале спаборніцтваў выступалі шэсць пар. Ягор Болдыш і Паліна Мінеева змаглі без сур'ёзных памылак выканаць праграму з пяці абавязковых танцаў і выйграць сярэбраны медаль. Пераможцам маладзёжнага чэмпіянату стала пара з Румыніі Паўль Рэднік і Раксана Лукасіу. Максім Пугачоў і Кіра Оксас з Расіі занялі трэцяе месца. Другі беларускі дуэт Кірыл Панфілаў і Лізавета Пруднікава ў вырашальную стадыю не прабіліся, яны занялі 19-е месца.
Наступным буйным стартам для лепшых беларускіх танцавальных пар стане кантынентальны форум сярод дарослых спартсменаў па праграме Standart 14 мая ў польскім Вроцлаве.