18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы па 1 лістапада змогуць ездзіць у Албанію без віз, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
У адпаведнасці з інфармацыяй, атрыманай па дыпламатычных каналах, пастановай Савета Міністраў Албаніі з 15 мая па 1 лістапада 2016 года грамадзянам Беларусі дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю гэтай краіны ў прыватных і турыстычных мэтах на тэрмін да 90 дзён.