7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу тры беларускія тэнісісткі правядуць сёння паядынкі раўнда Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першай на травяныя корты Усеанглійскага клуба лаўн-тэніса выйдзе Аляксандра Сасновіч (69-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая сустрэнецца з чэшкай Петрай Квітавай (9). У 1/64 фіналу Сасновіч перамагла іспанку Нурыю Парызас Дыяс (105) - 6:2, 6:1.
Потым Арына Сабаленка (2) згуляе з прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай (41). У першым раўндзе Сабаленка абыграла венгерку Панну Удвардзі (82) - 6:3, 6:1.
Закрые беларускі дзень Вікторыя Азаранка (20), якая будзе сапернічаць з расійскай тэнісісткай Дар'яй Касаткінай (10). На старце спаборніцтваў экс-першая ракетка свету перамагла ў трохсэтавым паядынку кітаянку Юэ Юань (106) - 6:4, 5:7, 6:4, а потым упэўнена перайграла прадстаўніцу Аргенціны Надзю Падарошка (80) - 6:3, 6:0.