26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія студэнты на XXVIII Сусветнай летняй універсіядзе ў Кванджу (Рэспубліка Карэя) выступяць у васьмі відах спорту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
У склад беларускай спартыўнай дэлегацыі ўвайшлі 25 студэнтаў з дванаццаці ВНУ. Падрыхтоўку да стартаў будуць забяспечваць трэнеры, урач і масажыст.
Прадстаўнікі Беларусі будуць удзельнічаць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, плаванні, тэнісе, мастацкай і спартыўнай гімнастыцы, акадэмічным веславанні, дзюдо і таэквандо.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце 29 чэрвеня адбудуцца ўрачыстыя провады беларускай спартыўнай дэлегацыі на летнюю ўніверсіяду ў Кванджу. На мерапрыемства запрошаны міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Мікалай Ананьеў, кіраўнікі нацыянальных федэрацый (асацыяцый) па летніх відах спорту, студэнты-спартсмены і іх трэнеры, кіраўнікі спартыўнай дэлегацыі.
XXVIII
Сусветная летняя ўніверсіяда пройдзе з 4 па 14 ліпеня. Паводле прагнозаў арганізатараў, для ўдзелу ў сусветным студэнцкім форуме з'едуцца амаль 10 тыс. спартсменаў са 170 краін свету. У праграму ўніверсіяды ўключаны спаборніцтвы па 21 відзе спорту.Папярэдняя
XXVII Сусветная летняя ўніверсіяда-2013 у Казані (Расія) стала для Беларусі адной з самых удачных. У агульным рэйтынгу краін-удзельніц рэспубліка заняла пятае месца з рэкордным для сябе вынікам: былі заваяваны 40 медалёў (13 залатых, 13 сярэбраных і 14 бронзавых).