Пасля двух відаў праграмы пяцібор'я (фехтавання і плавання) беларусы былі на чацвёртай пазіцыі, але ўдачна праведзеная камбінаваная эстафета (бег і стральба) дала магчымасць значна папоўніць ачковую скарбонку і заняць другое месца - 1 220 балаў. Чэмпіёнамі свету ў эстафеце сталі Ахмед
Елгендзі і Маханад Шабан з Егіпта - 1 222 балы.У ходзе дарослага чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор'і ў Мінску 19 ліпеня завяршылася мужчынская эстафета. Беларусы Мікалай Гаяноўскі і Аляксандр Поўпэ занялі шостае месца - 1 454 ачкі. Залатыя ўзнагароды еўрапейскага форуму выйгралі чэшскія пяціборцы Ондрэй Поліўка і Марцін Білка - 1 485 балаў. На другім месцы французскія спартсмены Аляксандр Энрар і Сімон Касэ - 1 482. Патрык Доге і Марвін Доге з Германіі сталі бронзавымі прызёрамі - 1 481 бал.
Першыя два дні чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор'і, які праходзіць у спарткомплексах БДУФК, "Мінск-Арэны" і РЦАП "Ратамка", склаліся ўдачна для пяціборцаў Германіі, на рахунку якіх залатыя ўзнагароды ў жаночай эстафеце і бронзавыя ў мужчын.
Еўрапейскі форум пяціборцаў прадоўжыцца 20 і 21 ліпеня паўфінальнымі спаборніцтвамі ў індывідуальных спаборніцтвах. Медалі ў гэтых відах будуць разыграны 22 ліпеня ў жанчын і 23 ліпеня ў мужчын.