15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пяціборцы Настасся Пракапенка і Ілья Палазкоў заваявалі сярэбраную ўзнагароду чэмпіянату свету ў змешанай эстафеце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Па выніках пяці відаў айчынныя рыцары пяці якасцей набралі 1422 ачкі. Апярэдзіць беларусаў здолелі толькі прадстаўнікі Рэспублікі Карэя - 1432 балы. Трэцімі сталі пяціборцы з Германіі - 1415.
Такім чынам, зборная Беларусі выйграла на планетарным форуме ў Каіры (Егіпет) чатыры ўзнагароды. Раней чэмпіёнкай свету ў жаночых індывідуальных стартах стала Настасся Пракапенка.
Яшчэ адна ўзнагарода вышэйшай пробы на рахунку Вольгі Сілкінай і Ірыны Прасянцовай у эстафеце. Акрамя таго, беларускі выйгралі бронзу ў камандным турніры ў жанчын, прапусціўшы наперад толькі дружыны Германіі і Венгрыі.