9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лучнікі заваявалі два сярэбраныя медалі ў камандным турніры ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вырашальным паядынку ў жанчын беларускі Настасся Нікіфарэнка, Аляксандра Стралец і Наталля Траццяк з лікам 1:5 уступілі камандзе Расіі, за якую выступалі Святлана Гамбоева, Вікторыя Намдакова і Нурыніса Махмудава.
У матчы за чэмпіёнскі тытул у мужчын расіяне Мухібула Махмудаў, Буянта Цырэндаржыеў і Сяргей Цырэнаў з вынікам 6:0 выйгралі ў беларускай каманды ў складзе Станіслава Барлюгава, Цімафея Прылепава і Антона Цярэты.
У фінале спаборніцтваў змешаных пар таксама сустрэнуцца зборныя Беларусі і Расіі.