9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гандбалісткі заваявалі сярэбраныя медалі ІІ Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў вырашальным паядынку за чэмпіёнскі тытул беларускі ўступілі расійскай камандзе з лікам 28:34. Уладальніцамі бронзы сталі гандбалісткі Узбекістана, якія разграмілі саперніц з Кыргызстана з лікам 69:15.
Пазней у брэсцкім спарткомплексе "Вікторыя" адбудуцца медальныя матчы мужчынскага турніру. У галоўным фінале першая зборная Беларусі (ігракі 2004 года нараджэння) згуляе з расіянамі, а другая каманда Беларусі (ігракі 2006 года нараджэння) пазмагаецца з узбекскімі гандбалістамі за бронзу.