31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі занялі другое месца на міжнародным турніры Balaton Cup, які праходзіў у Венгрыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".
У вырашальным паядынку супраць каманды Сербіі беларускі не змаглі аказаць сур'ёзнага супраціўлення, уступіўшы з лікам 1:6. Адзіны гол у складзе беларусак забіла Валерыя Белая. На старце спаборніцтваў каманда Эдуарда Дземенкаўца ўзяла верх над румынкамі - 2:0. Мячы на рахунку Юліі Дубень і Таццяны Маркушэўскай. У другім паўфінале сербскія футбалісткі перамаглі гаспадынь спаборніцтваў - венгерак у серыі пасляматчавых пенальці. У гульні за 3-е месца зборная Венгрыі перайграла румынскую каманду з лікам 3:2.
Год таму пераможцам Balaton Cup сталі беларускія футбалісткі, якія абыгралі ў фінальным матчы румынак - 5:2.