24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два беларускія баксёры заваявалі права выступіць на Алімпійскіх гульнях-2016, пераадолеўшы кваліфікацыйны бар'ер, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На праводзімым у Баку адборачным алімпійскім турніры ліцэнзію атрымаў Павел Кастрамін, які выступае ў вагавой катэгорыі да 69 кг, упэўнена перамогшы ў чвэрцьфінале баснійскага баксёра з рэзультатам 3:0.
У вазе да 81 кг беларус Міхаіл Даўгалевец з тым жа "сухім" лікам узяў верх над украінцам Аляксандрам Хіжняком.
Незалежна ад вынікаў астатніх паядынкаў абодва беларусы заваявалі пуцёўкі ў Рыа. Раней такога ж поспеху дабіўся яшчэ адзін беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў, які выступае ў вагавой катэгорыі да 56 кг.
Алімпійскі баксёрскі турнір у Рыа-дэ-Жанэйра пройдзе з 6 па 21 жніўня. У мужчынскіх спаборніцтвах спартсмены разыграюць узнагароды ў 10 вагавых катэгорыях.