10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя тэнісісты планеты завяршаюць падрыхтоўку да першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які пачнецца 16 студзеня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Двухразовая чэмпіёнка Australian Open беларуска Вікторыя Азаранка (25-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сёння прыме старт на турніры ў аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $780 тыс. Яе саперніцай у 1/16 фіналу адзіночнага разраду будзе дзявятая ракетка планеты расійская тэнісістка Вераніка Кудзярметава. На мінулым тыдні Вікторыя Азаранка таксама гуляла на спаборніцтвах у Адэлаідзе і дабралася да чвэрцьфіналу.
На турніры ў аўстралійскім Хобарце з прызавым фондам $259 тыс. беларуская тэнісістка Лідзія Марозава і расіянка Яна Сізікава ў 1/8 фіналу парнага разраду ўступілі славенска-японскаму тандэму Тамара Зіданшак / Эры Хадзумі - 5:7, 6:7 (6:8).
Спаборніцтвы ў Адэлаідзе завершацца 14 студзеня, а потым тэнісісты перамесцяцца ў Мельбурн, дзе з 16 па 29 студзеня пройдзе адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. У 2012 і 2013 гадах яго пераможцай станавілася Вікторыя Азаранка.