18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка засталася на чацвёртай пазіцыі ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мінулым тыдні лепшая беларуская тэнісістка не гуляла, і ў актыве засталося 4711 ачкоў. Вікторыя Азаранка займае 18-е месца (2281 бал), яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч паднялася на 50-ы радок (1123). На гэтым тыдні Арына Сабаленка згуляе на турніры ў нямецкім Штутгарце, а Аляксандра Сасновіч выступіць у Стамбуле.
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 6711 ачкоў;
2. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 4975;
3. Паўла Бадоса (Іспанія) - 4885;
4. Арына Сабаленка (Беларусь) - 4711;
5. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4705;
6. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4511;
7. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4252;
8. Даніэль Колінз (ЗША) - 3151;
9. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 3070;
10. Унс Джабір (Туніс) - 3015.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 44-е месца (1109), яшчэ адзін беларус Ягор Герасімаў знаходзіцца на 155-й пазіцыі (402). Абодва беларускія тэнісісты на гэтым тыдні выступяць на турніры ў іспанскай Барселоне.
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 8340;
2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8230;
3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7465;
4. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 6935;
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5980;
6. Матэа Берэціні (Італія) - 4945;
7. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4110;
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3865;
9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3625;
10. Кэмеран Норы (Вялікабрытанія) - 3440.