10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (2-і нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паядынку 1/8 фіналу адзіночнага разраду беларуска перайграла ў двух сэтах расійскую тэнісістку Кацярыну Аляксандраву (22) - 6:4, 6:0. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 10 мінут. У чвэрцьфінале Сабаленка будзе сапернічаць з амерыканкай Мэдзісан Кіз (18).
У першым раўндзе Арына Сабаленка абыграла венгерку Панну Удвардзі (82) - 6:3, 6:1, потым перамагла ў трохсэтавым паядынку прадстаўніцу Францыі Варвару Грачову (41) - 2:6, 7:5, 6:2, а потым выйграла ў расіянкі Ганны Блінковай (40) - 6:2, 6:3.