13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (11-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала чвэрцьфіналісткай турніру ў аўстрыйскім Лінцы з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку 1/8 фіналу беларуска ўпэўнена абыграла ў двух сэтах швейцарку Штэфані Фегеле (124) - 6:0, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 8 хвілін.
У першым раўндзе Арына Сабаленка перамагла італьянскую тэнісістку Ясмін Пааліні (94) - 6:4, 6:4, а ў матчы за выхад у паўфінал сустрэнецца з прадстаўніцай Францыі Асеан Дадэн (115).
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (92) спачатку выйграла ў амерыканкі Бернарды Перы (61) - 6:3, 6:1, потым узяла верх над харваткай Янай Фет (236) - 3:6, 6:1, 6:3.
У чвэрцьфінале саперніцай беларускі будзе чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава (74).
Спаборніцтвы ў Лінцы завершацца 15 лістапада.