12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу пасля фінішу апошняга ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату ЗША, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад US Open лепшая беларуская тэнісістка займала 6-ы радок, а пасля выхаду ў паўфінал, дзе яе абыграла полька Іга Свёнтак, якая ў выніку стала пераможцай амерыканскага першынства, страціла адну пазіцыю. Цяпер у актыве Арыны Сабаленка 3470 ачкоў. Вікторыя Азаранка займае 21-е месца (1951 бал), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 30-й пазіцыі (1521).
1. Іга Свёнтак (Польшча) - 10365 ачкоў;
2. Унс Джабір (Туніс) - 5090;
3. Анет Кантавейт (Эстонія) - 4300;
4. Паўла Бадоса (Іспанія) - 3980;
5. Джэсіка Пегула (ЗША) - 3501;
6. Марыя Сакары (Грэцыя) - 3480;
7. Арына Сабаленка (Беларусь) - 3470;
8. Кока Гаўф (ЗША) - 3047;
9. Сімона Халеп (Румынія) - 3025;
10. Каралін Гарсія (Францыя) - 2930.
У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка пасля выхаду ў 1/8 фіналу US Open падняўся з 73-й пазіцыі на 59-е месца (775), Ягор Герасімаў займае 177-ы радок (297).
1. Карлас Алькарас (Іспанія) - 6740;
2. Каспер Рууд (Нарвегія) - 5850;
3. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 5810;
4. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5065;
5. Аляксандр Звераў (Германія) - 5040;
6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 4810;
7. Новак Джокавіч (Сербія) - 3570;
8. Кэмеран Норы - (Вялікабрытанія) - 3550;
9. Андрэй Рублёў (Расія) - 3390;
10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3355.