14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал кваліфікацыі турніру WTA-250 у французскім Страсбургу з прызавым фондам $251,5 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым кваліфікацыйным раўндзе беларуска, якая займае 50-е месца ў сусветным рэйтынгу, крыху больш як за гадзіну ўпэўнена перамагла расійскую тэнісістку Уладу Коваль, у якой 373-я пазіцыя, - 6:1, 6:3.
Заўтра ў вырашальным паядынку за выхад у асноўную сетку Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж бельгійкай Ларай Солдэн (371-ы нумар рэйтынгу WTA) і прадстаўніцай Германіі Ленай Пападакіс (349).
Спаборніцтвы ў Страсбургу завершацца 21 мая.