30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аляксандра Сасновіч упершыню ў кар'еры паднялася на 35-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мінулым тыдні Аляксандра займала 42-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў паўфінал турніру Moscow River Cup у расійскай сталіцы перамясцілася на 7 прыступак уверх. Беларуска Арына Сабаленка займае цяпер 36-е месца.
Вера Лапко знаходзіцца на 69-й пазіцыі, у Вікторыі Азаранка 108-е месца. На гэтым тыдні яны выступяць на турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ. Вікторыя Азаранка згуляе ў першым крузе з украінскай тэнісісткай Кацярынай Бандарэнка (56-ы нумар рэйтынгу WTA), саперніцай Веры Лапко будзе кітаянка Чжан Шуай (32).