5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыў пасольства Рэспублікі Беларусь у Туркменістане па традыцыі 4 снежня прыняў удзел у дабрачынным мерапрыемстве Winter Bazaar. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Ашхабадзе.
Мерапрыемства было арганізавана жаночым клубам і міжнароднай школай у Ашхабадзе.
Шматлікія госці пераднавагодняга свята, сярод якіх былі прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, жыхары і госці Ашхабада змаглі па заслугах ацаніць смак традыцыйных страў, у тым ліку беларускай кухні.
Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам быў падпісаны 21 студзеня 1993 года. За мінулыя гады паміж дзвюма дзяржавамі закладзены трывалы фундамент для развіцця плённага супрацоўніцтва. З кастрычніка 1995 года ў Мінску функцыянуе пасольства Туркменістана, з ліпеня 2002 года ў Ашхабадзе пачала сваю работу пасольства Рэспублікі Беларусь.-0-