10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская грацыя Кацярына Галкіна заваявала дзве залатыя ўзнагароды на этапе Кубка свету ў катэгорыі "чэлендж", які завяршыўся ў Берліне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У заключны дзень турніру на гімнастычным дыване "Макс-Шмелінг-хале" прайшлі спаборніцтвы ў асобных відах. Адна з лідараў беларускай зборнай стала першай у выступленні са стужкай - 16,700 бала. На п'едэстал гонару падняліся таксама дзве расіянкі. Юлія Бравікова (16,600) заняла другое месца, а Кацярына Селязнёва (16,450) размясцілася на трэцім радку падагульняючага пратакола.
На рахунку Кацярыны Галкінай дзве бронзавыя ўзнагароды ў асобных відах: у практыкаваннях з мячом і булавамі. Як паведамлялася раней, беларуска заваявала таксама залатую ўзнагароду ў Берліне ў індывідуальным мнагабор'і.
Беларуская каманда ў групавых практыкаваннях у складзе Настассі Рыбаковай, Марыі Кацяк, Ганны Гайдукевіч, Ганны Швайбы, Маргарыты Авадзінскай і Арыны Цыцылінай у кампазіцыі з пяццю абручамі заняла трэцяе месца (17,950 бала), уступіўшы камандам Украіны (18,500) і Расіі (18,700).
Наступным стартам для вядучых прадстаўнікоў мастацкай гімнастыкі стане этап Кубка свету, які з 4 па 6 жніўня пройдзе ў Мінску, у спартыўна-забаўляльным комплексе Club Falcon. Плануецца, што ў сталіцы выступяць і ўсе лідары зборнай Беларусі.