1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На турніры па мастацкай гімнастыцы ІІ Гульняў краін СНД выступяць мацнейшыя спартсменкі з 10 краін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Лідарам зборнай Беларусі будзе бронзавы прызёр такійскай Алімпіяды Аліна Гарнасько, разам з якой за ўзнагароды паспрачаецце Лізавета Зоркіна. У групавых практыкаваннях Беларусь прадставіць юніёрская каманда. Зорны склад выставіць расійская каманда. У Мінску чакаецца выступленне шматразовай чэмпіёнкі свету і Еўропы Арыны Аверынай, а таксама Лалы Крамарэнка і Ганны Паповай.
Спаборніцтвы ІІ Гульняў краін СНД пройдуць у мінскім Палацы гімнастыкі з 4 па 6 жніўня. Будзе разыграна дзевяць камплектаў узнагарод.