4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі паказалі выдатныя рэзультаты на турніры па мастацкай гімнастыцы ў іспанскім Плая-дэ-Ара, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Лідар зборнай Беларусі Аліна Гарнасько заваявала 5 узнагарод вышэйшай пробы. Яна ўзяла золата ў мнагабор'і, а таксама перамагла ў спаборніцтвах з абручом, з мячом, з булавамі і са стужкай.
У актыве Лізаветы Зоркінай 4 сярэбраныя ўзнагароды - у мнагабор'і, а таксама ў кампазіцыях з мячом, булавамі і са стужкай. Ганна Каменшчыкава стала бронзавым прызёрам у мнагабор'і, а Аліна Рэчкіна выйграла сярэбраны медаль у практыкаваннях з абручом.