5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомелі разыграны першыя ўзнагароды турніру па дзюдо II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першы медаль для беларускай каманды заваявала Соф'я Варапай, якая стала бронзавым прызёрам у вагавой катэгорыі да 44 кг. Золата ў прадстаўніцы Узбекістана Лазізы Хайдаравай, серабро ў яе суайчынніцы Махфіры Рузібоевай. Расіянка Соф'я Белаш выйграла спаборніцтвы ў вазе да 40 кг, серабро ва Уміды Кудашавай з Узбекістана, бронзу заваявала Хадзіжа Абдулаева з Азербайджана.
У вагавой катэгорыі да 50 кг у мужчын перамог азербайджанскі дзюдаіст Ніхад Мамішаў, сярэбраным прызёрам стаў расіянін Іван Юртаеў, бронза ў яшчэ аднаго расійскага спартсмена Іслама Бокава.
Спаборніцтвы прадаўжаюцца.