17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова стала пераможцай турніру ў амерыканскім Індыян Харбар Біч (прызавы фонд - $80 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вырашальным паядынку Вольга Гаварцова перамагла прадстаўніцу ЗША Аманду Анісімаву - 6:3, 4:6, 6:3. Дзякуючы гэтаму поспеху Вольга Гаварцова паднялася з 190-га на 147-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, якая дайшла да паўфіналу прэстыжнага турніру ў швейцарскім Білі, увайшла ў першую сотню сусветнага рэйтынгу, падняўшыся з 108-й на 96-ю пазіцыю. Палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA яшчэ дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка займае цяпер 125-е месца, Вера Лапко знаходзіцца на 241-м радку.
У бліжэйшыя выхадныя дні беларускія тэнісісткі прымуць удзел у паўфінальным матчы Кубка Федэрацыі супраць каманды Швейцарыі, які пройдзе на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны".