16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Васіліса Марзалюк забяспечыла сабе як мінімум серабро Еўрапейскіх гульняў у жаночай барацьбе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Хоць серабро ўжо ў кішэні, беларуска, якая выступае ў вагавой катэгорыі 75 кг, мае намер змагацца за золата ў вырашальным паядынку з расіянкай Кацярынай Букінай. На шляху да фіналу Васіліса Марзалюк перамагла немку Марыю Зельмаер - 3:0 і іспанку Унду Гансалес - 3:1.
Яшчэ тры беларускія спартсменкі будуць змагацца за бронзу бакінскіх гульняў. Надзея Шушко (53 кг) сустрэнецца з украінкай, Настасся Гучок (58 кг) паспрачаецца з турчанкай, а Марыя Мамашук (63 кг) памераецца сіламі з румынкай.
Напярэдадні першы медаль для беларусак у жаночай барацьбе заваявала Вераніка Іванова, якая стала бронзавым прызёрам у вагавай катэгорыі да 60 кг.