2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска ўвайшла ў дзясятку лепшых у еўрапейскім паўфінале прэстыжнага міжнароднага дзіцячага балетнага конкурсу Youth America Grand Prix 2016, які адбыўся ў Парыжы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Па выніках конкурсу беларуская ўдзельніца Вера Шпакоўская (7 гадоў) - выхаванка мінскай Балетнай школы Вежнавец увайшла ў дзясятку лепшых сярод 86 прэтэндэнтак узроставай катэгорыі 8-12 гадоў. Дзяўчынка была запрошана ў Берлінскую акадэмію балета.
У пасольстве падкрэслілі, што прадстаўніца Беларусі ўпершыню прыняла ўдзел у гэтым конкурсе. "У час адборачнага тура майстэрства дзяўчынкі пакарыла арганізатараў конкурсу, і для яе было зроблена выключэнне па ўзросце. Вера - самая юная ўдзельніца конкурсу - і сапернічала з дзевяці- і дзесяцігадовымі дзяўчынкамі", - растлумачылі ў дыпмісіі.