18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пераможна стартавала на турніры катэгорыі WTA-1000 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам $2,7 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
17 верасня ў першым раўндзе беларуска, якая займае 102 месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла ў двух сэтах нідэрландскую тэнісістку Аранчу Рус, у якой 47-я пазіцыя, - 6:1, 7:6 (7:5). У 1/16 фіналу саперніцай Сасновіч будзе прадстаўніца Францыі Каралін Гарсія (11-ы нумар рэйтынгу WTA).
Вікторыя Азаранка (23) у 1/32 фіналу сустрэнецца з амерыканкай Робін Мантгомеры (144), а яшчэ адна беларуска Ірына Шымановіч (159) згуляе з аўстралійкай Сторм Хантэр (151).
Турнір у Гвадалахары фінішуе 23 верасня.