Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Жнв 2024

Беларускі выйгралі пяць медалёў на чэмпіянаце Еўропы па вадналыжным спорце

Беларускі выйгралі пяць медалёў на чэмпіянаце Еўропы па вадналыжным спорце
Фота Мінспорту

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У французскім Бардо завяршыўся чэмпіянат Еўропы па вадналыжным спорце, удзел у якім прымалі беларускія спартсмены, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.

Па выніках спаборніцтваў прадстаўнікі нашай каманды заваявалі пяць медалёў кантынентальнага форуму - па два залатых і сярэбраных, а таксама адзін бронзавы. Поўны камплект узнагарод сабрала Алена Пархоменка, якая стала чэмпіёнкай у мнагабор'і, была другой у фігурным катанні і трэцяй у скачках з трампліна. Золата ў фігурным катанні выйграла Марыя Белякова, а ў скачках з трампліна Ірына Турэц узяла серабро.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі