18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў паспяхова пераадолеў кваліфікацыйны бар'ер на турніры катэгорыі АТР-500 у іспанскай Барселоне з прызавым фондам 2,6 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку 2-га кваліфікацыйнага раўнда беларус менш як за гадзіну абыграў італьянскага тэнісіста Андрэа Пелегрына - 6:2, 6:3. У першым крузе Герасімаў таксама ўпэўнена выйграў у яшчэ аднаго італьянца Рауля Бранкачыа - 6:3, 6:2. У стартавым матчы асноўнага этапу сапернікам Ягора Герасімава будзе прадстаўнік Францыі Адрыян Манарыно.
Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ілья Івашка ў 1/32 фіналу сустрэнецца з іспанцам Педра Марцінесам.
Турнір на адкрытых грунтавых кортах каталонскай сталіцы завершыцца 24 красавіка.