25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў прабіўся ў чвэрцьфінал турніру ў французскім Манпелье з прызавым фондам 262,1 тыс. еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў 1/8 фіналу беларус, які займае 83-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў славенскага тэнісіста Альяжа Бедэне, у якога 60-я пазіцыя ў рэйтынгу АТР, - 6:4, 7:6 (7:4). Матч прадаўжаўся 1 гадзіну 50 хвілін.
У першым крузе Ягор Герасімаў перамог у дзвюх партыях экс-першую ракетку планеты вядомага брытанскага тэнісіста Эндзі Марэя, які цяпер знаходзіцца на 121-м месцы, - 7:6 (10:8), 6:1.
У чвэрцьфінале парнага разраду беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільскі тэнісіст Ёнатан Эрліх адолелі ў трохсэтавым матчы нідэрландска-шведскі тандэм Давід Пел / Андрэ Гарансан - 6:4, 4:6, 10:7. У першым раўндзе беларус і ізраільцянін узялі верх над індыйска-славацкім дуэтам Дзівіж Шаран / Ігар Зеленай - 7:5, 6:3.
Турнір у Манпелье завершыцца 28 лютага.