27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі лёгкаатлет Віталь Парахонька перамог у бегу на 110 м з бар'ерамі на міжнародным турніры ў Капенгагене, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дыстанцыю беларус пераадолеў за 13,63 сек. Другім фінішаваў Дэван Хіл - 13,72 сек, а бронзавым прызёрам стаў Дзьюс Картэр з Ямайкі - 13,79 сек.
У спаборніцтвах сярод жанчын у бегу на 100 м з бар'ерамі беларуска Руслана Рашкаван заняла чацвёртае месца - 13,46 сек. Перамогу атрымала Рыкенет Сцінкамп з ПАР - 12,99 сек.
Асноўным міжнародным стартам для беларускіх атлетаў у бягучым сезоне стане чэмпіянат Еўропы, які з 7 па 12 жніўня прыме Берлін.