7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Андрэй Ліхавіцкі прабіўся ў фінальны этап мнагабор'я па спартыўнай гімнастыцы на Алімпіядзе ў Рыа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскіх спаборніцтвах гімнастаў набраў у суме кваліфікацыйных выступленняў 86,765 бала і з 16-м рэзультатам трапіў у лік 24 фіналістаў. Лепшы вынік у кваліфікацыі паказаў украінскі спартсмен Алег Вярняеў, у якога 91,964 бала. Алімпійскія ўзнагароды гімнасты разыграюць 10 жніўня.