Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2018

Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка застаўся без алімпійскага медаля

18 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фрыстайліст Станіслаў Гладчанка застаўся без медаля алімпійскіх спаборніцтваў у лыжнай акрабатыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальнай спробе беларус пайшоў ва-банк, вырашыўшы выканаць самы складаны скачок сярод усіх саіскальнікаў узнагарод з каэфіцыентам 4,900. Першую фазу свайго палёту Станіслаў выканаў выдатна, а вось прызямленне пасля шматлікіх піруэтаў не ўдалося, і ў выніку ацэнка аказалася невысокай - 92,61 бала. Гэта дало магчымасць Станіславу Гладчанку заняць толькі 6-е месца.

Алімпійскім чэмпіёнам стаў украінскі спартсмен Аляксандр Абраменка (128,51 бала), серабро заваяваў кітайскі фрыстайліст Цзя Цзунян (128,05), бронза ў расіяніна Ільі Бурава (122,17).

Яшчэ два прадстаўнікі Беларусі не прабіліся ў галоўны фінал. Максім Гусцік напярэдадні завяршыў выступленне 18-м сярод 25 удзельнікаў спаборніцтваў, а алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір не трапіў у лік 12 саіскальнікаў узнагарод па вельмі сумніўным рашэнні арбітраў, якія яўна засудзілі аднаго з галоўных фаварытаў.

Такім чынам, на Гульнях у Пхёнчхане ў беларускіх фрыстайлістаў адна, але затое вышэйшая ўзнагарода, якую заваявала Ганна Гуськова.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі