5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц Ілья Біцееў заваяваў сярэбраны медаль II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Салігорску ў фінальным паядынку спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі 82 кг беларус уступіў расійскаму атлету Аўэсу Ганібаву. Бронзу ў гэтай вазе заваявалі Самвел Грыгаран (Арменія) і Эльджан Мамедаў (Азербайджан).
У залатым фінале вагавой катэгорыі 92 кг прадстаўнік Беларусі Абубакар Хаслаханаў сустрэнецца з Муратам Ахмадзіевым з Азербайджана.