9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч увайшлі ў лік прэтэндэнтак на прызы Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) па выніках 2018 года. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце WTA, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандра мае шанц стаць самай прагрэсуючай тэнісісткай года. Акрамя беларускі, на гэта званне прэтэндуюць Кікі Бертэнс (Нідэрланды), Юлія Гергес (Германія), Дар'я Касаткіна (Расія), Элізэ Мертэнс (Бельгія) і Ван Цян (Кітай).
Арына прэтэндуе на тытул "Прышэлец года". Разам з ёй у спіс увайшлі прадстаўніцы ЗША Аманда Анісімава, Даніэль Колінз і Соф'я Кенін, а таксама румынка Міхаэла Бузарнеску. Галасаванне на сайце WTA завершыцца 12 кастрычніка, а імёны лаўрэатаў тэніснага года будуць вядомы 19 кастрычніка на турніры ў Сінгапуры.