21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь знаходзіцца ў ліку самых дружалюбных краін для крыптавалют і блокчэйн-праектаў, аб чым сведчыць рэйтынг на сайце канферэнцыі
BlockShow Europe 2018, паведамляюць інфармагенцтвы.Аўтары даследавалі рэгуляванне крыптавалют у 48 еўрапейскіх краінах. Беларусь аказалася на 10-й пазіцыі ў тым ліку таму, што да 2023 года ў краіне ўстаноўлены нулявы падатак на крыптавалюты, гаворыцца ў тлумачэнні. Беларусь лічыцца адным з лепшых месцаў для правядзення ІСО.
Узначаліла рэйтынг Швейцарыя. У топ-10 таксама ўвайшлі
Гібралтар, Мальта, Вялікабрытанія, Данія, Германія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя.