Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Сак 2013

Беларусь у танцавальным "Еўрабачанні-2013" прадставіць Яна Штангей

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у конкурсе маладых танцораў "Еўрабачанне-2013", які пройдзе 14 чэрвеня ў польскім Гданьску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Рэспубліку на фестывалі прадставіць 18-гадовая Яна Штангей, вучаніца трэцяга курса Беларускага харэаграфічнага каледжа (клас заслужанай артысткі Расіі, народнай артысткі Беларусі Клары Малышавай).

Усяго за перамогу на сцэне Балтыйскай дзяржаўнай оперы будуць спаборнічаць прадстаўнікі дзесяці краін. У іх ліку Арменія, Швецыя, Германія, Славенія, Нарвегія, Украіна, Польшча і інш.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 21 года. Яны павінны валодаць асноўнымі навыкамі класічнага балета і быць толькі сола-танцоўшчыкамі.

У час спаборніцтваў кожны ўдзельнік выканае сольны танец, працягласць якога павінна складаць да 1 мін. 30 сек. Музыку і стыль танца канкурсант выбірае на свой густ. Таксама ў фінале будзе прадстаўлены групавы нумар, які выканаюць удзельнікі, падзеленыя на 2 групы. Пераможцу будуць вызначаць па ацэнках журы сярод удзельнікаў, трапіўшых у фінал.

Конкурс маладых танцораў "Еўрабачанне-2013" праводзіцца пад эгідай Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Мэта спаборніцтваў - дэманстрацыя ўзроўню сучаснага мастацкага танца і прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці і тэлевізійнай аўдыторыі да лепшых маладых танцораў.

Фестываль быў заснаваны ў 1985 годзе - першыя спаборніцтвы танцораў прайшлі ў Італіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі