22 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь у чэрвені стала для расіян самым бюджэтным авіянапрамкам. Аб гэтым сведчыць даследаванне, праведзенае парталам Tutu.ru, паведамляе БЕЛТА.
Паводле даных партала, у параўнанні з чэрвенем 2014 года авіябілеты з Расіі ў Беларусь падаражэлі на 4 працэнты. Для Малдовы, якая заняла другое месца ў рэйтынгу бюджэтных авіянапрамкаў, білеты патаннелі на 12,6 працэнта. Каб даляцець з Расіі ва Украіну, якая заняла трэцяе месца ў рэйтынгу, за білет цяпер трэба заплаціць на 32 працэнты больш, чым год таму.
Значна даражэй стала злятаць расіянам у размешчаныя далей у рэйтынгу Германію, Іспанію і Чарнагорыю. Сярэднія цэны на авіябілеты ў Германію выраслі на 35 працэнтаў, у Іспанію - на 22 працэнты, у Чарнагорыю - на 26 працэнтаў.
Часцей за ўсё ў чэрвені 2015 года расіяне ляталі ва Украіну, Малдову і Казахстан. Беларусь тут заняла чацвёртае месца, на пятым - Германія, потым ідуць Іспанія і Чарнагорыя. Замыкаюць дзясятку Турцыя, Балгарыя і Узбекістан.