8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час плануе палегчыць візавы рэжым. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы думаем, як палегчыць візавы рэжым для тых, хто хоча наведаць Беларусь. Гэта пытанне абмяркоўвалася на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Лічу, у бліжэйшы час адбудуцца канкрэтныя адпаведныя крокі", - сказаў міністр.
Турызм - вельмі перспектыўны напрамак, у тым ліку для Беларусі. У краіне прынялі шэраг мер для яго развіцця. Паводле слоў міністра, будзе ўдасканальвацца заканадаўства ў гэтай сферы. "Турызм для нас важны напрамак. Мы будзем займацца ім", - падкрэсліў Уладзімір Макей.