4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Ілья Шымановіч удастоены звання лепшага плыўца ў Еўропе па выніках 2020 года паводле версіі аўтарытэтнага партала swimswam.com, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўным дасягненнем 26-гадовага беларускага плыўца ў мінулым годзе стаў новы сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 м брасам на "кароткай" вадзе з рэзультатам 55,34 сек. Гэта адбылося 19 снежня ў Брэсце ў час адкрытага чэмпіянату Беларусі, калі Ілья Шымановіч на 0,07 сек. перасягнуў дасягненне брытанца Адама Піці, які да яго быў лідарам у гэтай дысцыпліне. Таксама ў 2020 годзе беларускі атлет устанавіў два рэкорды Еўропы ў 25-метровым басейне і абнавіў больш за дзясятак нацыянальных рэкордаў у розных дысцыплінах плавання.
У спаборніцтве за званне лепшага плыўца Еўропы 2020 года Ілья Шымановіч апярэдзіў Адама Піці, італьянца Грэгорыа Пальтрыньеры і расіяніна Клімента Калеснікава.