20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Беларус Яўген Каралёк выйграў залаты медаль чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў і моладзі (U-23) па веласпорце на трэку, які праходзіць у Партугаліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.У адным з відаў трэкавых гонак -
скрэтчы (масавы старт на 15 км) Яўген Каралёк заняў першае месца, апярэдзіўшы датчаніна Нікласа Ларсена, які заняў другое месца, і расіяніна Максіма Піскунова, які завяршыў гонку трэцім.Для беларускай каманды - гэта першая ўзнагарода на кантынентальным першынстве ў Партугаліі. Яўген Каралёк, які выступае таксама за велакаманду "Мінск", добра вядомы спецыялістам як моцны шашэйны гоншчык. У пачатку ліпеня ён стаў пераможцам "Гран-пры Мінска". Гонка прайшла па праспекце Пераможцаў і фінішавала каля Палаца спорту.
Чэмпіянат Еўропы па веласпорце сярод моладзі завершыцца 23 ліпеня.